Сайт о родном Жодино

У Горадні ў Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі 16 жніўня зьявіўся банэр «Хачу ў Беларусь!». Надпіс зьявіўся на масьце Гарнавых, які вядзе з самага цэнтру Горадні на другі бок Нёману. Такім чынам актывісты «Моладзі БНФ» адзначылі чарговы Дзень Салідарнась
1 августа 00:00,

У Горадні ў Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі 16 жніўня зьявіўся банэр "Хачу ў Беларусь!". Надпіс зьявіўся на масьце Гарнавых, які вядзе з самага цэнтру Горадні на другі бок Нёману. Такім чынам актывісты "Моладзі БНФ" адзначылі чарговы Дзень Салідарнасьці. Чаму менавіта такім тэкстам прывітала Горадня 16 жніўня? Распавядае адна з актывістак акцыі Марыяна:

- Таму што я жыву ў Беларусі, але хочацца бачыць Беларусь не такой, якая яна зараз. І як сказала адна настаўніца, калі мы рабілі апытаньне на вуліцах Гародні – хацелася б убачыць і патрапіць у такую Беларусь, якую паказваюць нам ў тэлевізіі.

Удзельнікі акцыі кажуць таксама аб тым, што ім хочацца нарэшце мець радзіму. Паколькі банэр правісеў некалькі гадзінаў у самым цэнтры горада, прычым як раз у часе, калі гараджане вярталіся з працы – рэакцыю мінакоў на заклік "Хачу ў Беларусь" можна акрэсьліць як пазытыўную, хаця стрыманую. Ніхто не наважыўся пракамэнтаваць надпіс, едучы ў грамадзкім транспарце, хаця на тварах людзей зьяўляліся ўсьмешкі.

Европейское радио для Беларуси

Адрес: http://www.zernovozov.ru/2006/08/18/13/