Сайт о родном Жодино

!!//* Што вы думаеце на конт знішчэння гістарычнага цэнтра Гародні мясцовымі ўладамі? Што, на ваш погляд, трэба рабіць у гэтай справе гісторыкам, архітэктарам, археологам, палітактывістам, астаткам незалежных смі? Сытуацыя вельмі цяжкая, але грамадства ма
1 июля 00:00,

* Што вы думаеце на конт знішчэння гістарычнага цэнтра Гародні мясцовымі ўладамі? Што, на ваш погляд, трэба рабіць у гэтай справе гісторыкам, архітэктарам, археологам, палітактывістам, астаткам незалежных смі? Сытуацыя вельмі цяжкая, але грамадства маўчыць, дзяржаўныя газеты "реконструкцию" апраўдваюць. Іван І., Гародня
* Ці ведаеце што робіцца з тварам нашай Горадні ? Мясцовых гісторыкаў улады ня чуюць, праект перабудоў цэнтра горада з імі не абмяркоўвалі. Можа пачуюць голас навукоўцаў з Менска... IМА,Горадня
Захар Шыбека:
Я ня менш заклапочаны гэтай праблемай, чым Вы. У нашым грамадзтва пакуль няма разуменьня, што ў гістарычным цэнтры дзяржава павінна ахоўваць ня толькі будынкі, але і зямлю, тэрыторыю, якая мае такую ж гістарычную каштоўнасьць, як і будынкі. Адсутнасьць гістарычнай культуры ў мясцовага кіраўніцтва і камэрцыялізацыя рэстаўрацыйных работаў - ня лепшыя спадарожнікі ў справе захаваньня нашай гістарычнай спадчыны. Мясцовыя гісторыкі, Краўцэвіч, Смалянчук, наколькі мне вядома, імкнуцца гэта ззахаваць, робяць прэс-канфэрэнцыю, выпускаюць спэцыяльную кнігу аб гістарычным цэнтры, але праблема ў тым, што ўлады не прыслухоўваюцца да меркаваньня прафэсійных гісторыкаў. На маю думку, у агульнанацыянальных справах не павінна быць падзелу на нашых і вашых. У такіх справах павінен быць толькі агульнанацыянальны інтарэс.

Захар Шыбека - доктар гістарычных навук, прафэсар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Аўтар кніг “Менск. Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага горада” (1984). “Гарады Беларусі. 60-я гады 19-пачатак 20-га ст.” (1997). За кнігу “Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002” у 2004 годзе ўшанаваны прэміяй імяФранцішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

Крыніца: адказы на пытанні на -> www.svaboda.org/forum/Forum.aspx форуме Радые Свабоды))

Адрес: http://www.zernovozov.ru/2006/07/06/5/