Июль 2006Пры спробе атрымаць хабар быў арыштаваны **Чэслаў Гаспадарац** — **галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфэкцыйнага шпіталю**. На яго завялі крымінальную справу. Ён зьяўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі. Спадар Гасп 23:11
Пры спробе атрымаць хабар быў арыштаваны Чэслаў Гаспадарац — галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфэкцыйнага шпіталю. На яго завялі крымінальную справу. Ён зьяўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі. Спадар Гаспадарац таксама застаецца дэпутатам Бераставіцкага раённага савету, бо да нядаўняга часу ён працаваў у гэтым райцэнтры.
Папярэдне вядома, што інфэкцыйнаму шпіталю спатрэбілася новая мэбля. Прадстаўнік адной фірмы, што разьлічвала атрымаць замову на мэблю, прынёс 200 даляраў спадару Гаспадарцу. У гэты самы момант галоўнага лекара й затрымалі. Да гэтага часу ён знаходзіўся пад вартай, але ў абласным шпіталі, паколькі яму спатрэбілася лекарская дапамога. Летась улады забаранілі дзейнасьць абранага дэлегатамі 6-га зьезду кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Пасьля гэтага зьезд і сярод прайшоў паўторна, сярод магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка СПБ разглядалі асобу спадара Гаспадарца, але ўрэшце кіраўніком стаў Юзаф Лучнік. Я пацікавіўся ў яго, як ён ставіцца да здарэньня са сваім калегам з Саюзу палякаў? (Лучнік: ) “Да мяне прыходзіла жонка Гаспадарца, і я напісаў просьбу наконт таго, каб зьмяніць месца ці форму ўтрыманьня яго пад сьледзтвам. У заяве ягонай жонкі было сказана, што ён перанёс апэрацыю і стан яго здароўя складаны”. Юзаф Лучнік зазначыў, што ўлічыўшы ўсё гэта, ён ад сябе асабіста зьвярнуўся пісьмова ў Ленінскую раённую пракуратуру, якая займаецца справай Чэслава Гаспадарца. Але спадар Лучнік пры гэтым падкрэсьлівае, што афіцыйна Саюзу палякаў не паведамлялі пра затрыманьне ўдзельніка кіроўных органаў СПБ. (Лучнік: ) “Я магу сказаць толькі тое, што дакладнасьць факту мне невядомая, ведаю пра гэта толькі са словаў жонкі Гаспадарца. Таму меркаваць наконт таго, што здарылася, і агулам аб становішчы, калі няма канкрэтных зьвестак, дык, напэўна, ніхто ня можа, у тым ліку і я”. Радые Свабода
Печать
Комментарии (1)1 beat05 4 июля 2006, 23:23
В Жодино за взяточничество арестован член официального Союза поляков
В Жодино арестован член официального Союза поляков в Беларуси Чеслав Господарец, который до недавнего времени был руководителем областной инфекционной больницы, а также депутатам районного совета. Ч.Господарца задержали 23 июня в 18 часов в его собственном кабинете сотрудники КГБ во время получения взятки в размере 200 долларов от менеджера частной фирмы "Виго-маркет". К участию в аресте было приглашено даже телевидение. В тот же день прокуратура Ленинского района Жодино возбудила дело по ст. 430 Уголовного кодекса Беларуси (получение взятки). В отношении Господарца было принято решение об аресте. Однако задержанный начал жаловаться на плохое состояние здоровья. Теперь он находится в Гродненском областном госпитале в отделении хирургии, где ему дважды была сделана операция. Рядом с задержанным все время находятся сотрудники милиции. В прошлом году на VI съезде Союза поляков Ч.Господарца пытались выдвинуть на должность председателя союза, несмотря на то что он никогда не был членом этой организации. Однако тот факт, что Ч.Господарец не знал польского языка, сыграл свою роль, и его кандидатура на должность председателя не была принята. После съезда Ч.Господарец занимал пост в главном совете проправительственного Союза поляков в Беларуси. Председатель официального Союза поляков Юзеф Лучник сообщил корреспонденту БелаПАН, что знает о задержании, однако не осведомлен о подробностях этого дела и поэтому не может ничего прокомментировать. Ч.Господарец - третий среди важных чиновников Гродненщины, задержанных за взяточничество. За последнее время были задержаны судья Ленинского района Жодино Дмитрий Демченко и руководитель Сморгонского правления инспекции Министерства по налогам и сборам Михаил Качура. БелаПАН
Эту заметку нельзя комментировать |
|
Copyright (c) 2005—2012 drabadanas
|