Сайт о родном Жодино

Учора ў Гродне адбылася прэзентацыя краязнаўчага альманаха “Горад Святога Губерта”. Спецыяльны выпуск прысвечаны так званай рэканструкцыі цэнтра горада. У альманаху чытач знойдзе цікавыя матэрыялы па “рэканструкцыі” Гродна, меркаванні гісторыкаў, звар
1 июня 00:00,

Учора ў Гродне адбылася прэзентацыя краязнаўчага альманаха “Горад Святога Губерта”. Спецыяльны выпуск прысвечаны так званай рэканструкцыі цэнтра горада.

У альманаху чытач знойдзе цікавыя матэрыялы па “рэканструкцыі” Гродна, меркаванні гісторыкаў, зварот прадстаўнікоў гарадзенскай інтэлігенцыі да гарадскіх уладаў і адказ старшыні гарвыканкама Аляксандра Антоненкі, фотаздымкі.

Алесь Краўцэвіч, адзін з рэдактароў альманаху, доктар гістарычных навук адзначыў, што калі не будзе супраціву, то гарадзенцы проста страцяць свой горад і не змогуць яго аднавіць. “У мінулым годзе я яшчэ недаацэньваў усю небяспеку, але тое, што робіцца цяпер – гэта штосьці неверагоднае. Уладам абсалютна няважна, што будзе праз колькі гадоў з горадам, галоўнае – атрымаць часовы прапагандысцкі эфект”, – паведаміў Алесь Краўцэвіч.

Па яго словах, вопыт барацьбы паказаў, што ўлады баяцца галоснасці, а ўсё астатняе не мае для іх значэння.

Сябра рэдкалегіі, доктар гістарычных навук, Алесь Смалянчук узгадаў некаторыя этапы змагання за горад: “Мы напісалі заяву ў гарадскую пракуратуру, і праз два тыдні на паштоўцы атрымалі адказ, што заява перанакіравана ў Міністэрства культуры. Адказу няма да гэтага часу”.

Гісторыкі закранулі і праблему рэканструкцыі Каложы, якая запланавана ў хуткім часе: “Адзінае, што можна зараз зрабіць – гэта закансерваваць помнік. Дабудоўваць нешта – вельмі небяспечна”.

Падчас сустрэчы навукоўцы заклікалі прысутных журналістаў як мага больш асвятляць дадзеную праблему ў сродках масавай інфармацыі, стварыць міжнародны розгалас.

Даслала: alenka
Крыніца: -> pahonia.promedia.by/ pahonia.promedia.by))

Адрес: http://www.zernovozov.ru/2006/06/30/2/