Сайт о родном Жодино

Трэці Фэстываль беларускай культуры адбываецца ў польскім Ўроцлаве (пачаўся 8 чэрвеня). Фэстываль праходзіць пад ганаровым патранатам старшыні Рады міністраў Польшчы Казімера Марцінкевіча, міністра культуры Польшчы Казімера Міхала Ўяздоўскага, прэзыдэнта
1 июня 00:00,

Трэці Фэстываль беларускай культуры адбываецца ў польскім Ўроцлаве (пачаўся 8 чэрвеня). Фэстываль праходзіць пад ганаровым патранатам старшыні Рады міністраў Польшчы Казімера Марцінкевіча, міністра культуры Польшчы Казімера Міхала Ўяздоўскага, прэзыдэнта Ўроцлава Рафала Дуткевіча.

Далей - цікавая Праграма трэцяга Фэстывалю беларускай культуры; Уроцлаў, 8–11 чэрвеня.

8 чэрвеня, чацьвер

Галерэя «Калегіюм Усходняй Эўропы», 17.00.

Вэрнісаж выставы фатаграфіі «Гісторыя пачалася ў Полацку».

Сцэна клюбу «Млячарня», 19.00.

Урачыстая інаўгурацыя фэстывалю.

Вечар беларускіх бардаў:

Зьміцер Бартосік (Менск), Андрэй Мельнікаў (Гомель). Вядоўца канцэрту: Віктар Шалкевіч (Горадня). Кошт квітка: 15,00 PLN.

9 чэрвеня, пятніца

Народны заклад імя Асалінскіх, 16.00.

Прэзэнтацыя газэты «Наша Ніва». Вядоўца: Павал Мажэйка. Выступае Сямён Печанко. Газэта «Наша Ніва» ў 2006 годзе адзначае 100 гадоў свайго існаваньня. Гэта найстарэйшая газэта, якая выдаецца на беларускай мове, атрымала ў красавіку 2006 году загад аб ліквідацыі ад беларускіх уладаў.

Клюб «Лыкэнд», 18.00.

Канцэрт гурту Pete-Paff (Менск). Кошт квітка: 10,00 PLN

Калегіюм Усходняй Эўропы, 21.00.

Літаратурная вечарына. Андрэй Хадановіч, Уладзімер Арлоў, Ян Максімюк.

Вядоўца: праф.Лявон Баршчэўскі.

10 чэрвеня, субота

Калегіюм Усходняй Эўропы, 12.00.

Сэмінар. Спатканьне з капэляй Алеся Лася, прысьвечанае традыцыйнай беларускай музыцы.

Калегіюм Усходняй Эўропы, 16.00.

Дыскусія. Традыцыя і сучаснасьць. Аб месцы Беларусі і беларускай культуры ў Эўропе размаўляюць: Ян Максімюк (Прага), Лявон Баршчэўскі (Менск), Казімер Міхал Уяздоўскі (Варшава), Андрэй Хадановіч (Менск), Ільля Глыбоўскі (Прага), Дзьмітры Гурневіч (Варшава).

Народны заклад імя Асалінскіх, 18.00.

Капэля Алеся Лася (Менск). У праграме: традыцыйная абрадавая музыка, канты канца XVII веку, музыка да танцу ХІХ і пач. ХХ стагодзьдзя. Кошт квітка: 10,00 PLN.

Клюб «Лыкэнд», 20.30.

Канцэрт гурту «Партызанская школа». Канцэрт вучняў Гуманітарнага ліцэю ім. Я.Коласа. Кошт квітка: 10,00 PLN.

11 чэрвеня, нядзеля

Калегіюм Усходняй Эўропы, 15.00.

Дакумэнты. Прэзэнтацыя дакумэнтальных фільмаў, зрэалізаваных TVP.

Тэатар «Песьня Казла», вул. Пуркінега 1, 18.00.

Канцэрт старажытнай музыкі. Гурт «ГУДА» (Менск). Кошт квітка: 15,00 PLN.

Сцэна клюбу «Млечарня», 21.00.

Урачыстае заканчэньне фэстывалю. Канцэрт гурту «Троіца». Кошт квітка: 15,00 PLN.

Арганізатар: Калегіюм Усходняй Эўропы

Крыніца: Наша Ніва, Радые Свабода

Адрес: http://www.zernovozov.ru/2006/06/11/1/